Friday, November 13, 2026

Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Прославимо Маму, що кличе до Храму…»

Нябесная Мама нас кліча да Храму:
«Прыйдзі, Мой народзе, прыйдзі!».
Да Вечнага Бога з Табою дарога,
Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Праз Маці — да Сына, святая хвіліна —
Для Госпада нас нарадзі.
Душа прагне Бога, у Ім — Перамога,
Вядзі нас, Марыя, вядзі!

З адзінаю Маці — адзінства і ў хаце,
І Божае Сэрца ў грудзі.
Без Хаты у Бога радзіна убога,
Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Дзе Маці-Царыца — там жыта, пшаніца —
Зярняткі даверу збудзі.
Апроч Пана Бога няма ў нас нікога,
Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Мы будзем трываці з Табою, о Маці,
Наш Келіх Эдэмскай Вады!
Без нашага Бога — ні кроку з парога,
Ты з намі, Марыя, заўжды!

З Ісусам быць хоча душа нават ноччу —
Ўварвіся ў наш сон, абудзі!
Ад ночы, ад рання да укрыжавання
Глядзі на Марыю, глядзі!

Да Вечнасці Бога з Табою дарога,
Прыйдзі ў час смяротны, прыйдзі!
Прачыстая Дзева, пакорная Ева,
Вядзі да Ісуса, вядзі!

свецкі брат Андрэй Людвік Мікалаеў OP
ад Найсвяцейшага Аблічча і Усесвятога Сэрца
aka Fra Ludovicus de Sanctissimo Vultu et Sacratissimo Corde,
12-13/XI 2026, у чуванні-чаканні Хрыста-Валадара
і Ўводзінаў у святыню Найсвяцейшае Багародзіцы

Выява ад пана Максіма Фоміча з Менску,
з калекцыі ілюстрацый да Рымскага Брэвіярыя

No comments:

Post a Comment

Can write your comment…