Wednesday, November 11, 2026

Шлях

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«O glorioso Arcangelo, proteggi in questa via…»

О Найслаўне́йшы Арха́нгеле, абарані ў дарозе
ШЛЯХту Тваю, што крочыць ШЛЯХам Хрыстовых мук. (x2)

Рэфрэн:
Мы — Твае паломнікі, мы — Табе адданыя,
Заступіся ла́скава, Мі́хале Арха́нгеле!
Мы — Твае ваёўнікі, мы — Хрыста падданыя,
Госпада малі за нас, Мі́хале Арха́нгеле!

Да алтара міласэрнасці пілігрымуе ШЛЯХта
З Божым Імём на вуснах, з воклічам «ХТО ЯК БОГ!». (x2)

Непераможны наш Гетмане, Князю Гары Анёльскай,
Мы — Твае ўдзень і ўночы, з намі — Ты, з намі — Бог! (x2)

Як інфэрнальнага дэмана скінуў з Нябёсаў Божых,
Бесаў гані і ліха ад нашых агмянёў. (x2)

Молім, схавай ад пякельных сіл нас у гадзіну смерці
І ў Валадарства Бога на́ўпраст суправадзі. (x2)

Дай урэшце нам шчасце вечна, поруч Анёльскіх Хораў,
Тройцу Жывую славіць на ўсі вякі вякоў. (x2)

свецкі брат Андрэй Людвік Мікалаеў OP
ад Найсвяцейшага Аблічча і Усесвятога Сэрца
aka Fra Ludovicus de Sanctissimo Vultu et Sacratissimo Corde,
на свята Усіх святых Дамініканскага Ордэна,
да грэка-кат. Сабору св. Арх. Міхаіла
і Усіх анёльскіх Сілаў 7-8/XI 2026)

Выява ад пана Максіма Фоміча з Менску,
з калекцыі ілюстрацый да Рымскага Брэвіярыя

No comments:

Post a Comment

Can write your comment…