Wednesday, November 11, 2026

Духоўнае Прычасце-віятык

Светлай памяці Папы Бэнэдыкта XVI…
Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«З любові Христової ласку я п'ю…»

Прычасце — проста і ўрачыста —
Прыймаю зараз сэрцам чыстым,
Хрыстос — мой Крыж і Перамога —
Ўва мне мой Бог, а я — у Богу.

Рэфрэн: (x2)
З любові Хрыста ласку Божую п'ю,
Ісусе, Ісусе, Цябе я люблю.
ІСУСЕ, ЦЯБЕ ЛЮБЛЮ.

Прычасця кветка расквітае:
Са мною — Маці, Раць святая,
Са мной — Анёл-ахараніцель,
Айцец і Сын, і Суцяшыцель.

Крывёй і Целам насычае
Хай Эўхарыстыя Святая.
Хрыстос — мой Шлях, мая Дарога —
Ўва мне ўвесь Бог, я ўвесь — у Богу.

свецкі брат Андрэй Людвік Мікалаеў OP
ад Найсвяцейшага Аблічча і Усесвятога Сэрца
aka Fra Ludovicus de Sanctissimo Vultu et Sacratissimo Corde,
на ўрачыстасць Усіх святых Божых
і ўспамін Усіх памерлых 1-2/XI 2026

Выява ад пана Максіма Фоміча з Менску,
з калекцыі ілюстрацый да Рымскага Брэвіярыя

No comments:

Post a Comment

Can write your comment…