Thursday, November 19, 2026

Як перамагчы цяжкасці падчас унутранай малітвы

«Хто ня быў спакушаны, што ён ведае?» (Сір 34:9)

Кс. Жазэф Сімлер SM: «Малітва ў сваёй найвышэйшай сутнасці з’яўляецца заняткам анёлаў і святых у небе; яна будзе іх гонарам і радасцю на вечныя часы. Тут, на зямлі, малітва таксама з’яўляецца найвышэйшым, найбольш нябесным і найбольш годным заняткам; яна адначасова першы інструмент апостальства і наймагутны сродак хрысціянскай руплівасці. Таму малітва ставіцца перад прапаведаваннем Божага слова. Таму Марыя, супрацоўнічаючы ў справе збаўлення і адкуплення свету, павінна была маліцца, жыць жыццём малітвы».

Малітва Марыі была малітваю веры і прысутнасці Бога, малітваю медытацыі, просьбы, адпаведнасці Божай волі і еднасці з Богам. Дай, о Найсвяцейшая Дзева Марыя, Каралева Святога Ружанца, Валадарка Цудоўнага медаліка, добрая і пяшчотная наша Маці, тое, аб чым я прашу Цябе ў імя Твайго Сына Ісуса і Твайго Беззаганнага Зачацця: каб я сам і ўсе чытачы гэтага дапаможніка змаглі наследаваць Твой прыклад і ў Тваёй школе і пад Тваёй апекай сталі сапраўднымі людзьмі малітвы, амін +

О Дзе́віцы Цудны медальён!

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Volgi su noi tutti, o Madre…»

9 месяцаў таму каталіцкія спевакі Антоніа і Эльвіра Пірыла запісалі (спасылка вышэй) аўтарскі гімн-баладу на ўшанаванне Беззаганнай Цудоўнага медаліка. Вельмі прыгожы і меладычны, твор гэны адгукнуўся ўва мне настальгічнымі нотамі італьянскай эстрады 1980-ых. Мелодыя складаная, трэба было патрапіць у яе беларускім словам. Арыгінальны тэкст звязаны з марыйнымі цудамі ў рымскім санктуарыі Маці Божай Цудадзейнай — базыліцы св. Андрэя ў Гушчарах (La Basilica parrocchiale di Sant'Andrea delle Fratte — Santuario Madonna del Miracolo). Напярэдадні Адвэнту, у пятніцу 27/XI 2026 года, гэтую святыню адведае Папа Леў XIV, каб разам з парафіянамі і пілігрымамі ўшанаваць Беззаганную Цудоўнага медаліка (27/XI) і св. Ап. Андрэя (30/XI). Цудадзейная Дзева і святы Андрэю, усе анёлы, святыя і слугі Божыя, маліцеся ў зямных гушчарах і ў кушчах нябесных за Папу Рымскага і за нас грэшных! За Італію, Беларусь і ўвесь свет, за цуд навяртання да Хрыста і цуд міру і супакою +

Звярні на нас сёння, о Маці,
Матчын позірк ласкавы,
Абарані наш шлях да Неба,
Дай сілу нам пачуць цяпер мацярынскі Твой заклік.

Рэфрэн:
О Дзе́віцы Цудны медальён!
Маці Ласкі-Дабрыні,
За нас малі — з Табой Ісус.

Tuesday, November 17, 2026

Падзяка-Эўхарыстыя

Дзякуем Табе, Божа — за ўсё:
Што было і што ёсь, і што будзе,
Чаго не было, няма і ня будзе —
Дзякуем Табе, Божа, ЗА ЎСЁ!

Дзякуем Табе, Божа — за ўсіх:
Хто былі і хто ёсь, і хто будзе,
Каго не было, няма і ня будзе —
Дзякуем Табе, Божа, ЗА ЎСІХ!

свецкі брат Андрэй Людвік Мікалаеў OP
ад Найсвяцейшага Аблічча і Усесвятога Сэрца
aka Fra Ludovicus de Sanctissimo Vultu et Sacratissimo Corde,
15/XI 2026, на пачатку грэка-кат. Раствянага посту
і віленскага Тыдню Апекі Маці Божай Вастрабрамскай

Выява ад пана Максіма Фоміча з Менску,
з калекцыі ілюстрацый да Рымскага Брэвіярыя

Friday, November 13, 2026

Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Прославимо Маму, що кличе до Храму…»

Хвала і Слава, і Пакланенне Госпаду нашаму Ісусу Хрысту Валадару праз нашу Гетманку Храмоўніцу Дзеву Марыю!

Нябесная Мама нас кліча да Храму:
«Прыйдзі, Мой народзе, прыйдзі!».
Да Вечнага Бога з Табою дарога,
Вядзі нас, Марыя, вядзі!

Thursday, November 12, 2026

ХТО ЯК БОГ?!

Гімн на ўшанаванне св. Арх. Міхала
Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«O glorioso Arcangelo, proteggi in questa via…» (2021, 2023)

Італьянскі тэкст гэтага велічнага гімна напісаў маэстра монсеньёр Марко Фрызіна для санктуарыя на Монтэ-Ґарґана; ён існуе ў дзвюх варыяцыях — т.зв. «рымскай» (спяваецца ў Анёльскім вяночку і навэннах) і «ґарґанскай» (для працэсій і літургічных урачыстасцяў). Вашае ўвазе прапануем наша асэнсаванне гэнай прыгожай малітвы.

Ангеле супакою, Ты — Міністрант Гасподні,
Пільны ахоўнік-вартавы тых, хто ў выпрабаванні.
Нас ратуй неадкладна, знішчы цямрэчу шчыльную
І прынясі нам радасці промень, Госпада святло.

Wednesday, November 11, 2026

Шлях

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«O glorioso Arcangelo, proteggi in questa via…»

О Найслаўне́йшы Арха́нгеле, абарані ў дарозе
ШЛЯХту Тваю, што крочыць ШЛЯХам Хрыстовых мук. (x2)

Рэфрэн:
Мы — Твае паломнікі, мы — Табе адданыя,
Заступіся ла́скава, Мі́хале Арха́нгеле!
Мы — Твае ваёўнікі, мы — Хрыста падданыя,
Госпада малі за нас, Мі́хале Арха́нгеле!

Духоўнае Прычасце-віятык

Светлай памяці Папы Бэнэдыкта XVI…
Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«З любові Христової ласку я п'ю…»

Прычасце — проста і ўрачыста —
Прыймаю зараз сэрцам чыстым,
Хрыстос — мой Крыж і Перамога —
Ўва мне мой Бог, а я — у Богу.

Рэфрэн: (x2)
З любові Хрыста ласку Божую п'ю,
Ісусе, Ісусе, Цябе я люблю.
ІСУСЕ, ЦЯБЕ ЛЮБЛЮ.

Tuesday, November 10, 2026

Заклік

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Ніч яка, Господи, місячна, зоряна…»

Ночанька, Госпадзе, зорная, ясная
Ціха лунае ўгары.
Выйдзі, Прачыстая, Зорка нязгасная,
Нас да Хрыста забяры.

Monday, November 9, 2026

Ты здаўна нам Каралева

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Z dawna Polski Tyś Królową, Maryjo…»

Ты здаўна нам Каралева, Марыя!
Заступіся Сваім спевам, Марыя!
Прасцягні нам Тваю руку,
Скараці нам боль і муку,
Беларусь вазьмі ў паруку, Марыя!

Wednesday, June 18, 2014

Кто Такой Господь, Иисус, Христос, Сын Божий?


«Змей был хитрее всех зверей полевых, которых создал Господь Бог.
И сказал змей жене: будете, как боги».
(Быт 3:1а,5б)

«Закровоточат стигматы, в скиту заплачет икона.
Я хотел промолчать, ветхозаветный Иона».
Андрей Позднухов (25/17), «Рахунок» («Счёт»)

«Как человеку, который считает себя богом, объяснить что такое Христос?» — ввиду сложности вопроса и тяжести проблемы, хотелось было промолчать в ответ или ограничиться ответом вроде: «Христос — это Предвечный Свободовольный Самобытный Бог, который в Своей непостижимой любви аж до позорной нелюдской казни Себя самого (в)очеловечил, дабы спасти для славной Божественной жизни каждого приходящего самовольного самолюбивого человека, который сам себя (о/у)божествил».

Однако, Господь открыл сердце и уста, направил разум и руки, и всё устроил к тому, чтобы ответ в итоге вышел хоть и не исчерпывающим, но всё-же развёрнутым. Сущностные и трансцедентные феномены бытия можно принять только на веру, уяснить лишь в благодати того Духа, в Котором они открыты, объяснить лишь во всей полноте Откровения. В высях и глубинах своих они человеческому разуму непостижимы, но многое из того в определённой мере доступно и для нашего с вами людского умозрения.

Для начала несколько слов «о богах и людях». Ныне популярна философская модель, когда некто — человеческого, заметьте, роду-племени — «считает себя богом». Нам, уж простите, очень кажется, что такой философ в действительности, увы, не знает ни реальности Бога, ни реальности человека. Иначе, дабы потешить самомнение, ☺ ему вполне хватило бы сказать: «Я — ЧЕЛОВЕК! Это звучит гордо, и это круто». ☺ Да, это круто! Но только если это в Боге. Иначе — прах на ветру. Как и всякий бог без Бога — пепел.

Теперь же, ради всё большей славы Иисуса Христа чрез Марию Богородицу и Святого Отца Доминика, приступим к делу, помолясь… †