Tuesday, November 10, 2026

Заклік

Пераасэнсаванне па-беларуску спеву
«Ніч яка, Господи, місячна, зоряна…»

Ночанька, Госпадзе, зорная, ясная
Ціха лунае ўгары.
Выйдзі, Прачыстая, Зорка нязгасная,
Нас да Хрыста забяры.

Сядзем укупе пад Божай Правіцаю,
Змоўкне віхура і тлум.
Бач, Маці Родная, па-над сталіцамі
Сцелецца радасць і сум.

Ззяе ў Бяздонні Пярліна Каштоўная,
Цар над царамі зямлі…
Зорка над зоркамі, Ласкаю Поўная,
Сэрцам Зямлю атулі…

Туліш пяшчотна да Сэрцайка Божага,
Там, дзе ні ветру, ні хмар,
Матачка Божая, Маці для кожнага,
Хто загарэўся, як жар.

Маці святая Хрыстовай Крывіначкі,
Вочы — ў бліскучай расе,
Ты правядзі нас да Роднай Хаціначкі,
Мы жа — Цябе пранясем…

Ночанька ціхая, ясная, зорная…
Песня лунае ўгары…
Непераможная, Ружа Цудоўная,
Мір і спакой падары.

свецкі брат Андрэй Людвік Мікалаеў OP
ад Найсвяцейшага Аблічча і Усесвятога Сэрца
aka Fra Ludovicus de Sanctissimo Vultu et Sacratissimo Corde,
на сканчэнне месяцу Царыцы Св. Ружанца 30/X 2026

Выява ад пана Максіма Фоміча з Менску,
з калекцыі ілюстрацый да Рымскага Брэвіярыя

No comments:

Post a Comment

Can write your comment…